Вы тут

Электронная база рэзюмэ выпускнікоў-радыёфізікаў запушчана ў БДУ


Электронная база рэзюмэ выпускнікоў-радыёфізікаў запушчана ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Гэты праект скіраваны на стварэнне аптымальных умоў па пошуку маладымі спецыялістамі першага працоўнага месца і прадастаўленне працадаўцам магчымасці дэталёва пазнаёміцца з патэнцыяльнымі супрацоўнікамі.


База рэзюмэ разлічана ў першую чаргу на прадпрыемствы, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у галіне радыётэхнікі, радыёэлектронікі, тэлекамунікацый і інфарматыкі.

Рэсурс складаецца з анкет пяцікурснікаў факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій, якія сёлета атрымаюць дыплом. Пры гэтым размяшчэнне заявак ажыццяўляецца па жаданні самога студэнта. Скарыстацца яго паслугамі могуць студэнты як бюджэтнай, так і платнай формаў навучання.

База штодня папаўняецца новымі рэзюмэ. Усе анкеты змяшчаюць апісанне навуковай дзейнасці, узровень валодання замежнымі мовамі, камп'ютарнымі і прафесійнымі навыкамі, а таксама дадатковую інфармацыю пра захапленні і хобі. Навігацыя сэрвісу дазваляе хутка азнаёміцца са звесткамі прэтэндэнтаў, а таксама падабраць кандыдата з улікам патрабаванняў наймальніка.

Ініцыятарам і распрацоўшчыкам базы рэзюмэ выступіў факультэт радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій (ФРКТ) БДУ.

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: База для рэзюмэ ў дапамогу выпускнікам і наймальнікам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.