Вы тут

Лялькі з эксклюзіўным водарам прэзентавалі ў Доме карцін


«Лялькі і водар» ― такую ​​назву атрымала прэзентацыя аўтарскіх цацак з эксклюзіўнымі пахамі, якая прайшла 3 лютага ў мастацкай галерэі «Дом карцін». Так выстава «Пахі жыцця. Цуды парфумерыі» пашырыла свой фармат.


Упершыню аўтарскія лялькі і цацкі "Тэдзі" набылі уласны водар. Ідэйныя натхняльнікі новага праекта ― беларускі дызайнер аўтарскіх лялек і ўбрання для дзяўчынак Ірына Сазановіч і парфумер Улад Рэкуноў — стваральнік персанальных водараў для Філіпа Кіркорава, Цімаці, Валерыя Меладзэ і іншых папулярных медыйных персон.

Любую выяву і рэч, на думку арганізатараў, можна суправадзіць унікальным водарам і, як вынік, настроем ― будзь гэта супакаенне кедра,  пранікнёнасць сандала ці спакой малочных нотак, сакавітасць ажыны, эмацыянальная аўра ментола альбо глыбокі густ кітайскага дрэва.

У рамках прэзентацыі адбыўся паказ дзіцячай калекцыі адзення «Аліса». Дэбютнай працай Ірыны Сазановіч ужо паспелі захапіцца парыжане. На подыуме ― выхаванцы дзіцячай студыі мадэляў Kids podium.

Фота аўтара


Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.