Вы тут

Парушальнікам быў... ветурач


Браканьер, затрыманы з тушай дзіка ў Клецкім раёне, як высветлілася, працуе ветэрынарным урачом.


— Каму, як не гэтаму спецыялісту ведаць, што нават у выпадку законнай здабычы такой жывёлы, яе туша павінна быць утылізаваная ў спецыяльна адведзеным месцы. Гэта прадпісвае асаблівы рэжым, уведзены для прафілактыкі АЧС у Беларусі, — расказала прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Грамовіч. — Тым не менш, узяўшы з сабой таварыша, ветэрынар накіраваўся на незаконнае паляванне. Абодва мужчыны са стрэльбамі на тэрыторыі Клецкага лясгаса падстрэлілі сяголетка. Паляўнічых-нелегалаў затрымала рэйдавая група Нясвіжскай міжрайінспекцыі. Зараз кожнаму з парушальнікаў пагражае канфіскацыя зброі з немалым штрафам — да 21 мільёна рублёў.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.