Вы тут

27 беларусаў з усіх куткоў краіны атрымалі свае першыя пашпарты


Напярэдадні Дня Канстытуцыі ў сталіцы стартавала ўсебеларуская патрыятычная акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!». У Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці 27 чатырнаццацігадовых беларусаў з усіх куткоў краіны — выдатнікаў вучобы, удзельнікаў навукова-практычных канферэнцый, пераможцаў і прызёраў рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў, прадметных алімпіяд — атрымалі
свае першыя пашпарты.


— Такі рытуал уручэння галоўнага дакумента — гэта ключавы момант для фарміравання тых каштоўнасцяў, якія дзяржава хоча бачыць у моладзі, — зазначыў падчас мерапрыемства намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар БУЗОЎСКІ. — Мы хочам давесці маладым, што Канстытуцыя краіны гарантуе ім неад'емныя правы, але там, дзе ёсць іншы чалавек, з'яўляюцца яшчэ і пэўныя абавязкі. Разуменне гэтага трэба фарміраваць, у тым ліку і пры дапамозе падобных акцый. Менавіта таму мерапрыемства атрымала шырокую падтрымку і ў маладзёжным асяродку, і ў дзяржаўных структурах, і ў грамадскіх арганізацыях. Яно праводзіцца ўжо не першы год, і я ўпэўнены, што такі фармат будзе добрай традыцыяй і надалей.

Акрамя непасрэдна пашпартоў, удзельнікі акцыі атрымалі ў падарунак і ўжо традыцыйны альбом пад назвай «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Для юнакоў і дзяўчат правялі экскурсію па Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Дарэчы, асобныя ўдзельнікі віншавалі арганізатараў сваімі незвычайнымі падарункамі ў адказ. Напрыклад, вучаніца 9 класа Мірнаўскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна Юлія ЖУРУН зрабіла для гасцей вышыўку з нацыянальным арнаментам.

— Для мяне сённяшняя акцыя сапраўды значыць вельмі шмат, — расказала дзяўчына. — Па-першае, я ганаруся тым, што апынулася ў ліку тых, хто вызначыўся пэўнымі поспехамі — гэта своеасаблівае прызнанне. А па-другое, атрыманне пашпарта — гэта вельмі важны момант у жыцці любога чалавека, бо гэты дакумент накладвае на свайго ўладальніка вялікую адказнасць.

Патрыятычная акцыя будзе працягвацца да 15 сакавіка, калі ў Беларусі будзе адзначацца Дзень Канстытуцыі. Пашпарты юнакам будуць уручаць грамадскія дзеячы і прадстаўнікі ўладных структур ва ўсіх рэгіёнах.

— Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі з'яўляецца ініцыятарам акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!» з 2004 года, — распавёў першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй БЕЛЯКОЎ. — Дзясяткі тысяч юнакоў і дзяўчат за гэты час атрымалі галоўныя ў сваім жыцці дакументы менавіта ў такім фармаце.

lyskavets@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Разам з пашпартам — адказнасць

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.