Вы тут

БАТЭ ў шосты раз выйграў Суперкубак


Барысаўскі клуб з лікам 2:1 перамог “Шахцёр”.


У Беларусі стартаваў чарговы футбольны сезон. У матчы за Суперкубак краіны барысаўскі БАТЭ ў другі раз запар перамог салігорскі "Шахцёр". Гульня праходзіла на стадыёне ФК “Мінск”.

Першы гол у вароты “Шахцёра” забіў сербскі навічок БАТЭ Мірка Іваніч. “Гарнякі” ў дабаўлены час першага тайма зраўнялі лік, аднак гол Паўла Рыбака быў адменены галоўным арбітрам. Пасля перапынку барысаўчане падвоілі перавагу: з падачы Іваніча гол забіў Віталь Радыёнаў. Не абышлося і без кур’ёзу  --  пасля прастрэлу капітана “гарнякоў” Арцёма Старгародскага мяч у свае вароты адправіў абаронца БАТЭ Дзяніс Палякоў. Аднак “Шахцёр” шанц не выкарыстаў. Лік астаўся такім жа да канца матча.

“Немагчыма было, пэўна, без драйыу правесці гэтую гульню, --   заўважыў пасля гульні капітан БАТЭ Віталь Радыёнаў. – Мы дабіліся перамогі на старце новага сезона і гэта надасць нам імпульс у далейшым. Гэта для нас асноўны вынік гэтага матча”. Як заўважыў Радыёнаў, добра зарэкамедавалі падчас гульні навічкі --  Артур Пік, Юрый Кендыш і Мірка Іваніч.

Да слова, дагэтуль футбалісты БАТЭ выйгравалі Суперкубак Беларусі пяць разоў --  у 2010, 2011, 2013-2015 гадах, толькі ў 2012-м саступілі трафей “Гомелю”.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.