Вы тут

Праз мяжу — са... зброяй


Гомельскімі мытнікамі спынена спроба незаконнага ўвозу зброі і боепрыпасаў у пункце мытнага афармлення «Новая Рудня» на беларуска-ўкраінскай мяжы. Аб гэтым паведаміла прэс-група Гомельскай мытні.


Пры правядзенні кантролю легкавога аўтамабіля «Нісан», які рухаўся пад кіраваннем грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, супрацоўнікі мытні знайшлі  стрэльбу «Сайга-9» з 50 патронамі да яе і траўматычны пісталет «Хорхе 3М» з 21 патронам. Зброя знаходзілася ў салоне і багажным адсеку транспартнага сродку.

Падчас праверкі была праведзена балістычная экспертыза. Высветлілася, што ўвоз ажыццяўляўся без патрэбных дакументаў, наяўнасць якіх вызначана мытным заканадаўствам Еўразійскага эканамічнага саюзу. Апроч таго, зброя і боепрыпасы перавозіліся без мытнага дэкларавання, якое ў дадзеным выпадку павінна было ажыццяўляцца ў абавязковым парадку.

У дачыненні грамадзяніна Расіі ўзбуджана крымінальная справа. Матэрыялы  перададзены ў Ельскі раённы аддзел Следчага камітэта па Гомельскай вобласці.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.