Вы тут

Стрымаць інфляцыю на ўзроўні да 12%


Праўленнем Нацыянальнага банка быў прыняты шэраг рашэнняў у галіне грашова-крэдытнай палітыкі.

Адразу фінансавы рэгулятар адзначае, што стрымліванне інфляцыйных працэсаў з'яўляецца першачарговай задачай грашова-крэдытнай палітыкі на гэты год. Плануецца, што прырост спажывецкіх цэн сёлета ў гадавым вымярэнні (снежань 2016-га да снежня 2015-га) складзе не больш за 12%.


Пры гэтым сярэдняя працэнтная стаўка па новых рублёвых крэдытах банкаў эканоміцы сёлета ў лютым у намінальным падліку склалася на ўзроўні 33,1% гадавых, а ў рэальным падліку (з улікам прагназуемай інфляцыі) — каля 20 працэнтаў гадавых.

Пры ажыццяўленні сваёй грашова-крэдытнай палітыкі Нацбанк спасылаецца на інфармацыю Белстата аб тым, што спажывецкія цэны ў лютым у гадавым вылічэнні павялічыліся на 12,8%. «Іх павелічэнне адбылося ў асноўным у выніку павышэння тарыфаў на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, што не ўплывае на трэндавую інфляцыю», — удакладняе сваю пазіцыю рэгулятар. Таму праўленнем Нацбанка было прынята рашэнне паменшыць стаўку рэфінансавання да 24% гадавых.

Таксама прадпісваецца выкарыстоўваць больш жорсткі парадак фарміравання банкамі рэзерву на пакрыццё магчымых страт па спецыяльных партфелях аднародных крэдытаў у выпадку, калі працэнтная стаўка па крэдытах (для юрыдычных асоб у беларускіх рублях) перавышае ўстаноўлены Нацыянальным банкам узровень. Таму з першых дзён красавіка памер згаданага ўзроўню зніжаецца з 1,2 да 1,1 стаўкі па пастаянна даступных аперацыях Нацыянальнага банка ў форме крэдыту авернайт. А гэта зменіць верхні ўзровень ставак па рублёвых крэдытах арганізацыям, які не патрабуе прыняцця банкамі дадатковых дзеянняў па абмежаванні рызык, з 36% да 33% гадавых.

А яшчэ ў Нацбанку адзначылі, што сёлета на працягу першага паўгоддзя будзе працягнута палітыка, якая накіравана на зніжэнне памеру рызыка-прэміі ў кошце рублёвых крэдытаў. Прыняцце далейшых канкрэтных мер у гэтым напрамку будзе ажыццяўляцца з улікам аналізу існуючых макраэканамічных рызык і ўздзеяння на эканоміку ўжо прынятых рашэнняў.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.