Вы тут

Фотаслова Яўгена Пясецкага


...Незвычайны фотаздымак убачыў я гэтымі днямі ў інтэрнэце. Пасажыр захопленага самалёта зрабіў «сэлфі» з тэрарыстам. Гэты фотааматар самазадаволена пазіраваў побач з «поясам смяротніка».

Што гэта? Недарэчны цынічны жарт ці новы светапогляд жыхароў Зямлі?


— Выдатнае «сэлфі»!

Шыкоўная справа —

Удвух з тэрарыстам ляцець!

Камусьці цікава за кубачкам кавы

На здымак такі паглядзець.

 

Было, калі «сэлфі» не ведалі людзі,

А верылі ў мудрасць старую:

Ні хлеба, ні долі ніколі не будзе

Усім, хто над ліхам жартуе.

 

Сузор'е бяды над планетай палае

І кроў на сцяжынцы зямной...

— Цікавы пейзаж!

Хто зазняцца жадае

На пару са смерцю сваёй?

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.