Вы тут

Як не зарабіць абмаражэнне на... пажары?


Нядаўна ў адным са сталічных гандлёвых цэнтраў ратаўнікі правялі незвычайную акцыю. Увагу прыцягваў столік, на якім стаялі абгарэлыя электрапрыборы. Корпус старога пластмасавага дыскавага тэлефона скруціўся разы ў два.


Побач з ім стаяў счарнелы ад агню факс, у якім нейкім цудам захавалася палова верхняй панелі. Ляжалі аплаўленыя разеткі з уключанымі штэпселямі, якія ўжо адтуль не дастанеш. А пра тое, якую функцыю выконвалі іншыя прадметы, можна толькі здагадвацца.

— Тут можна нават конкурс арганізоўваюць — «Угадай прыбор», — сумна жартуе начальнік цэнтра прапаганды Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Павел Філімонаў. — Мы сюды прывезлі абгарэлыя рэчы з рэальных пажараў, якія дагэтуль патыхаюць дымам. А пачыналіся многія з іх з-за пакінутай у разетцы зарадкі мабільнага тэлефона ці тэлевізара ў рэжыме чакання. Да таго ж зусім мала часу засталося да летніх канікул і доўгіх майскіх выхадных. Таму мы вырашылі лішні раз нагадаць бацькам і дзецям аб прасцейшых правілах бяспекі.

А паралельна афіцэры МНС вучылі наведвальнікаў гандлёвага цэнтра абыходзіцца з вогнетушыцелямі.

— Ці карысталіся калі-небудзь гэтым прыборам? Не? Ну тады глядзіце і слухайце, — у руках старшага інспектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Партызанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Паўла Апяцёнка ладны макет вогнетушыцеля лятае, як матылёк. — Самая грубая памылка, якую можна дапусціць — гэта трымаць яго за раструб. Справа ў тым, што тэмпература на выхадзе вуглекіслаты дасягае мінус 50 градусаў. Таму зарабіць моцнае абмаражэнне на пажары можна вельмі проста, як бы гэта парадаксальна ні гучала. Тушыць полымя ім можна на адлегласці ў метр-паўтара. Праўда, вогнетушыцель дзейнічае толькі на пачатковых стадыях пажару... Калі яго выкарысталі хоць раз, то абавязкова нясіце на перазарадку, нават калі тушэнне працягвалася лічаныя секунды. І нават калі пяць гадоў ён у вас прастаяў без справы, перазарадзіць апарат таксама трэба.

schklennik@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.