Вы тут

Самы прыгожы кот жыве ў Турцыі


Брытанская газета Dаіlу Mаіl назвала самага прыгожага ў свеце ката. Паводле версіі выдання, ім стаў беласнежны гадаванец пароды турэцкі ван па мянушцы Алас.


Адзначаецца, што кот набыў папулярнасць у інтэрнэце дзякуючы сваім вачам: адно з іх зялёнага, а другое блакітнага колеру. У жывёлы ёсць свая старонка ў Іnstаgrаm, на якую падпісаныя каля дзесяці тысяч чалавек. Гаспадыняй чарговага «сусветнага» прыгажуна з'яўляецца жыхарка Турцыі Бурк Кэйнак, якая ўзяла гадаванца дадому яшчэ кацянём.

У сакавіку ў Іnstаgrаm набрала папулярнасць старонка з фотаздымкамі ката па мянушцы Скай пароды рэгдал. Ён прыцягнуў увагу карыстальнікаў сацыяльнай сеткі сваёй незвычайнай пухнатасцю.

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.