Вы тут

Новую форму жыроўкі распрацавалі ў Беларусі


Жыроўка стала двухбаковай і больш простай для разумення. На адным яе баку размешчана інфармацыя аб налічанай плаце за ЖКП, на другім - дадатковая інфармацыя па асабовым рхунку, жылым доме, расшыфроўка фактычных затрат.


Фота БЕЛТА

Першы намеснік міністра ЖКГ Алег Паскробка расказаў, што асобнымі блокамі будзе прапісана аплата асноўных жыллёва-камунальных паслуг па субсідзіруемых тарыфах, асноўных ЖКП па тарыфах, што забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат, дадатковых ЖКП і пакрываемых расходаў. Напрыклад, раней радкі аб асноўных ЖКП па субсідзіруемых і поўных тарыфах ішлі ў рахунку-паведамленні адзін за адным, з-за гэтага нярэдка ўзнікала блытаніна. Цяпер жа, калі яны разбіты па блоках, грамадзяніну будзе прасцей разабрацца ў лічбах, убачыць, якія жыллёва-камунальныя паслугі ён спажывае звыш нормы.

Інфармацыя аб асабовым рахунку на адваротным баку жыроўкі будзе змяшчаць падрабязныя даныя аб колькасці жыльцоў у кватэры, плошчы памяшкання, паказаннях прыбораў індывідуальнага ўліку расходу халоднай, гарачай вады, расходзе халоднай і гарачай вады па паказаннях прыбораў. З блока "Агульная інфармацыя па доме" спажывец зможа даведацца пра плошчу ўсіх жылых і дапаможных памяшканняў, колькасць зарэгістраваных у доме жыльцоў, агульнадамавы расход гарачай і халоднай вады, цеплазабеспячэння, электраэнергіі, што спажываецца на работу ліфта, на асвятленне дапаможных памяшканняў. Таксама на адваротным баку з'явіцца блок з расшыфроўкай фактычных затрат за месяц і радок аб узроўні пакрыцця насельніцтвам затрат па ЖКП у цэлым па рэспубліцы (сёння ён складае амаль 40 працэнтаў). Дарэчы, раней у рахунку-паведамленні гэтаму пытанню было прысвечана адразу тры радкі, з-за чаго адбывалася блытаніна. Акрамя таго на адваротным баку жыроўкі застанецца месца для актуальнай і карыснай для жыхароў рэспублікі інфармацыі.

Новую форму рахунка-паведамлення павінны зацвердзіць да 15 мая. Друкавацца яна будзе на лісце фармату А4.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.