Вы тут

Палац Радзівілаў запрашае гасцей у інтэрактыўны лабірынт гісторыі


Палац Радзівілаў запрашае гасцей у інтэрактыўны лабірынт гісторыі "Легенды мінулага - захавальнікі будучыні" 14 мая, паведамілі ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Нясвіж".


Фота: nesvizh-zapovednik.by

Музей-запаведнік і музычны дом "Класіка" арганізуюць музычна-містычную Ноч музеяў у палацы Радзівілаў. У праграме акцыі імправізаваная сустрэча з некалькімі пакаленнямі ўладальнікаў Нясвіжа: Мікалаем Крыштофам Радзівілам Сіроткам, Каролем Станіславам Радзівілам Пане Каханку і Антоніем Вільгельмам Радзівілам. Усіх гасцей замка чакаюць займальныя прыгоды, новыя адкрыцці і хвалюючая атмасфера палацавых інтрыг.

Інтэрактыўны лабірынт пачнецца ва ўнутраным дворыку палаца, адкрые новыя, незвычайныя краявіды з валоў старога замка і пройдзе па раней недаступных тунэлях. Гістарычную аўру будуць падтрымліваць артысты і салісты музычнага дома "Класіка", народнага тэатра гістарычнага касцюма, школа ірландскага танца "Глорыя", MuzzicDom Orchestra і варта рыцарскага клуба "Полацкі звяз". У канцы лабірынта ўсіх чакае палацавы баль. Пачатак мерапрыемства запланаваны на 19.00.

Нясвіжская Ратуша ў гэты дзень прапануе наведвальнікам анімацыйную інтэрактыўную праграму "Па праву Магдэбургскаму". З 17.30 да 20.30 тут пройдзе займальнае віртуальнае падарожжа ў свет гарадскога жыцця ХVІІІ стагоддзя, у час якога можна стаць сведкам выканання прысуду магістрацкага суда, пазнаёміцца з войтам горада, паўдзельнічаць у розных інсталяцыях і інтэрактывах. У выніку госці змогуць скласці ўласнае ўяўленне аб тым, як жылі нясвіжскія мяшчане пад кіраўніцтвам магістрата, падкрэслілі ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.