Вы тут

Упершыню ў Мінску праходзіць выстаўка Алены Вантрыён-Макарэвіч


Крохкасць ужываецца з фатальнасцю, задумліва захутаныя ў чырвоныя тканіны і сіняватую смугу фігуры рухаюцца ў лаканічнай прасторы, дзе у цэнтры ўвагі толькі твары, вочы — такімі паўстаюць танцоры балета на адзінаццаці карцінах Алены Вантрыён-Макарэвіч. У загадкавым, Тулуз-Латрэкаўскім афармленні. Беларуская мастачка, якая жыве ў Францыі, не забываецца пра свае карані. Менавіта яна, сумесна з Пасольствам Беларусі ў Францыі, з'яўляецца арганізатарам выставак нашых мастакоў у межах «Восеньскага салона» на Елісейскіх палях, а таксама экспазіцый брэсцкіх і віцебскіх творцаў у шэрагу французскіх салонаў.


«Ган­на і Джэк».

Упершыню ў Мінску, у Вялікім тэатры Беларусі адкрылася персанальная выстаўка Вантрыён-Макарэвіч, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння Льва Бакста, выбітнага мастака і сцэнографа, таксама выхадца з нашай краіны. Што іх звязвае? Імправізаваны цягнік з Мінска і Гродна ў Парыж, ахвота да пастаянных зменаў і працы над сабой. А яшчэ — шчырае захапленне фенаменальнай рускай балерынай Ганнай Паўлавай, танцуючым «лебедзем», «жамчужынай» XX стагоддзя.

Справа ў тым, што менавіта Бакст быў сцэнографам балетных спектакляў Сяргея Дзягілева, пачынальніка групы «Свет мастацтва» і арганізатара «Рускіх сезонаў» у Парыжы. У яго і танцавала Паўлава. А Алена Вантрыён-Макарэвіч здолела захапіцца, прачуць і перанесці на палотны вобразы прыгажуні, што праславілася на сцэне ў часы belle epoque (пекнай эпохі), аўтамабільнага буму і кабарэ, зараджэння кінамастацтва і стылю мадэрн.

Алей і палатно, а карціны выглядаюць нібы шэдэўры фатаграфічнай думкі, настолькі жыва і натуральна. Хай гэта рамантычныя «Арлекін з Каламбінай», легкадумная «Страказа», грацыёзная «Белая лебедзь» ці задуменная «Тамара».

«Та­ма­ра».

Алена Вантрыён-Макарэвіч скончыла Школу дызайну ў Мінску, вучылася на краўца, працавала ў атэлье і малявала. Пэўны час сур'ёзна займалася стварэннем адзення. Паралельна вывучала эканоміку. Але жывапіс пераважыў... Вышэйшая нацыянальная школа прыгожых мастацтваў у Парыжы стала наступным пунктам прызначэння. Смелы крок. Шэсць гадоў таму Вантрыён-Макарэвіч выйшла замуж за французскага адваката і з'ехала. Каб трапіць у галерэйна-выставачную брую Парыжа, трэба было каласальна шмат працаваць. Цяпер у яе 10-15 выставак на год, як калектыўных, так і персанальных. Алена Вантрыён-Макарэвіч супрацоўнічае з Пасольствам Беларусі ў Францыі, якое, па яе словах, актыўна спрыяе знаёмству еўрапейцаў з нашай культурай. Парыжане нават вянкі купальскія кідаюць у Сену. А хутка зноў адбудзецца «Восеньскі салон», які пройдзе як у Гран Пале, так і ў мінскім Палацы мастацтва. У горад, што натхніў не аднаго творцу, адправяцца шэсць нашых мастакоў ...

Карціны самой Алены Вантрыён-Макарэвіч выстаўляліся ў калектыўных экспазіцыях вядучых сусветных салонаў. Напрыклад, «Восеньскім салоне» на Елісейскіх палях, Art Capіtal у Гран Пале, Everarts, «Галерэі нумар І» ў Парыжы. Мастачка валодае першымі прызамі «Зялёнага салона» ў Эрбле, а таксама Асацыяцыі прыгожых мастацтваў.

Экспазіцыю работ Алены Ватрыён-Макарэвіч можна наведаць да 17 чэрвеня.

Загаловак у газеце: Балетная сімфонія — на палатне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як задаволіць кадравы голад у сферы ІТ?

Як задаволіць кадравы голад у сферы ІТ?

Работадаўцы кажуць, што быць добрым праграмістам і ўмець пісаць код для эфектыўнай работы ўжо недастаткова.

Культура

Балельшчыкі II Еўрапейскіх гульняў ужо рэзервуюць вясковыя гатэлі

Балельшчыкі II Еўрапейскіх гульняў ужо рэзервуюць вясковыя гатэлі

«Адышоў час, калі гасцям патрэбныя былі толькі «чарка і скварка», ім ужо цікавыя музеі, культурная праграма».

Грамадства

Як працуюць сапёры?

Як працуюць сапёры?

Больш за ўсё «сюрпрызаў» з часоў Вялікай Айчыннай вайны было знойдзена ў Докшыцкім, Талачынскім, Асіповіцкім і Лагойскім раёнах.