Вы тут

Чым прыцягваюць да сябе вырабы вясковых майстроў далёкага мінулага


Чым прыцягваюць да сябе вырабы вясковых майстроў далёкага мінулага — сатканыя, вышываныя, сплеценыя са звычайнага матэрыялу, на які заўжды была шчодрай наша прырода? Іх простую прыгажосць не зацемрыць час, не заменяць модныя творы сённяшніх мадэльераў.


Вы­шы­ван­кі, ство­ра­ныя школь­ні­ца­мі, па­каз­ва­юць На­сця Са­су­ноў­ская і Та­ня Аб­ра­мо­віч.

Узоры стогадовай даўніны можна ўбачыць на незвычайнай экспазіцыі ў адным з пакояў сельскага Дома культуры вёскі Мётча Барысаўскага раёна. Аматары народнага мастацтва і рамёстваў сабралі тут багатую этнаграфічную калекцыю. Тканая покрыўка на дзяжу, стракатыя ходнікі, кошыкі і абутак з лазы, маслабойка, вясковае адзенне, мноства абрусаў і ручнікоў — не пералічыць усіх «рарытэтаў» сельскага музея. Першынство па ўзросце належыць вышыванаму ручніку, які перадала сям'я Цішкаўцоў — яму каля 140 гадоў.

Творы сапраўдных майстроў заўжды пабуджаюць да працы новых пераймальнікаў. Спадчыннае майстэрства вышывальшчыц далёкіх часоў натхняе мясцовых школьніц, аўтараў цудоўных вырабаў, аздобленых традыцыйным арнаментам.

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Узоры даўніны далёкай

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.