Вы тут

НАТА адпрацоўваюць абарону ад нападу на краіны Балтыі і Польшчу


У Польшчы 7 чэрвеня пачалася практычная фаза вучэнняў НАТА пад кодавай назвай «Анаконда-2016». Яны працягнуцца да 17 чэрвеня.


Адной з першых аперацый стане высадка на палігон паблізу горада Торунь каля дзвюх тысяч польскіх, амерыканскіх і брытанскіх дэсантнікаў разам з гаўбіцамі, транспартнымі сродкамі і абсталяваннем. Сцэнарый вучэнняў уяўляе з сябе патэнцыйны канфлікт паміж двума ўмоўнымі альянсамі. У адзін з іх уваходзіць сама Польшча, краіны Балтыі і некалькі іншых рэальных дзяржаў, а ў другі — выдуманыя краіны Ботнія, Тарыке і Ліндсі. Паводле сцэнарыя падчас канфлікту адбываецца дэстабілізацыя сітуацыі ў Балтыйскім рэгіёне, уварванне сіл саперніка ў краіны Балтыі і Польшчу і анексія тэрыторыі. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.