Вы тут

Культурныя агароджы


Жыхары Хойніцкага раёна заклапочаны не толькі парадкам у сваім двары, але і тым, як ён выглядае звонку.


Усё часцей у вёсках мяняюць стары драўляны плот на жалезабетонную агароджу або сучасны металапрофіль. Вяскоўцы клапоцяцца аб навядзенні парадку ва ўсім сваім населеным пункце і робяць гэта з дапамогай сродкаў самаабкладання. Іх, па звестках раённага Савета дэпутатаў, за пяць месяцаў года сабрана Br75 мільёнаў. Грошы накіроўваюцца на агароджванне сельскіх могілак, кашэнне травы. У прыватным парадку самімі грамадзянамі ўстаноўлена 1256 пагонных метраў агароджы, амаль 7000 — пафарбавана.

Паляпшаецца знешні выгляд фасадаў дамоў. На вясковых вуліцах з'яўляецца ўсё больш малых архітэктурных формаў. Напрыклад, дабавіў цікавінак ля свайго дома жыхар вёскі Віць Пётр Судзенка. Каля раней устаноўленых ім гарматы і танка з'явіўся яшчэ і самаробны самалёт з металічным пілотам. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.