Вы тут

Хронікі Еўра-2016



Прывітанне, сябра па фінале

Ніхто такога не чакаў, але ўжо у 1/8 фіналу гэтага чэмпіянату Еўропы сустрэнуцца дзеючыя чэмпіён і віцэ-чэмпіён кантынента. Зборная Іспаніі ў выніку паражэння ад каманды Харватыі заняла другое месца ў групе D і згуляе з камандай Італіі, якая забяспечыла сабе першую пазіцыю ў квартэце Е. Нагадаем, фінал Еўра-2012 у Кіеве завяршыўся разгромам італьянцаў з лікам 4:0. Ці змогуць падапечныя Антоніа Контэ ўзяць своеасаблівы рэванш, убачым 27 чэрвеня, але вельмі шкада, што дзве гэтыя каманды сустракаюцца на такім раннім этапе плэй-оф.

Дарэчы, у матчы з харватамі спынілася рэкордная серыя зборнай Іспаніі без прапушчаных галоў у фінальнай частцы чэмпіянатаў Еўропы. Да гола Калініча іспанцы не прапускалі 735 хвілін у сустрэчах еўрачэмпіянатаў.


Не спраўдзілі надзей

Зборная Украіны стала першай з 2000 года камандай, якая не змагла набраць ачкоў і нават не забіла ніводнага гола ў фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы. Жоўта-блакітныя пакінулі турнір, пацярпеўшы на Еўра-2016 тры паражэнні — ад зборных Германіі (0:2), Паўночнай Ірландыі (0:2) і Польшчы (0:1). У 2000 годзе не ўдалося трапіць у вароты камандзе Даніі, якая на групавым этапе таксама пацярпела тры паражэнні. Пры гэтым з'ехаць дадому без забітых мячоў на цяперашнім чэмпіянаце Еўропы рызыкуе і зборная Аўстрыі, якая саступіла венграм і згуляла ўнічыю па нулях з партугальцамі.

Дадому адправілася і каманда Расіі пасля буйнога (0:3) паражэння ад Уэльса. Прыхільнікі зборнай даволі балюча ўспрынялі вынік гэтага матча і ў цэлым удзелу каманды ў Еўра-2016. У сеціве з'явілася шмат негатыўных і абразлівых каментарыяў, малюнкаў і калажаў з гэтай нагоды. Не засталіся ў баку і афіцыйная асобы. Кіраўнік камітэта Дзярждумы па фізічнай культуры, спорту і справах моладзі Дзмітрый Свішчоў прапанаваў распусціць гэтую зборную і пачаць усё з чыстага ліста. А лідар КПРФ Генадзь Зюганаў заявіў, што каманда ўяўляе сабой «11 мільянераў, якія бегаюць па полі на напаўсагнутых нагах, якія хочуць шмат атрымліваць і не жадаюць старанна працаваць, як гэта трэба рабіць добраму сапраўднаму спартсмену і футбалісту».


Пакуль толькі штрафы

Незалежны камітэт УЕФА па этыцы і дысцыплінарных пытаннях аштрафаваў Харвацкі футбольны саюз на 100 тыс еўра за беспарадкі і выкарыстанне фаераў падчас матча Чэхія—Харватыя. Таксама орган абавязаў саюз не прадаваць квіткі пэўным балельшчыкам зборнай на астатнія матчы Еўра-2016. Таксама на 65 тыс еўра была аштрафаваная Венгерская футбольная федэрацыя з-за паводзінаў фанатаў падчас матча зборнай супраць каманды Ісландыі.

Перад гульнёй на трыбунах стадыёна ў Марсэлі пачалася бойка, падчас якой венгерскія балельшчыкі атакавалі сцюардаў, якія працавалі на матчы.


 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.