Вы тут

5 незвычайных рэцэптаў халаднiку


1. На сыраквашы

Спатрэбiцца: на лiтр сыраквашы — 3 яйкi, 3 агуркi, па пучку кропу, пятрушкi, кiнзы, зялёнай цыбулi, 1 зубок часнаку, соль, перац.

Агуркi i яйкi дробна парэзаць, зяленiва дробна пасекчы, усе iнгрэдыенты высыпаць у сыраквашу. Пасалiць, паперчыць, для вастрынi дабавiць здробнены часнок.


2. З агароднiны

Спатрэбiцца: на паўтара лiтра хлебнага квасу — 6-7 вараных бульбiн, 3 вараныя яйкi, вараная морква, пучок радыскi, 3 агуркi, цыбулiна, 2 сталовыя лыжкi смятаны, кроп, на смак — соль, цукар, гарчыца.

Агуркi, радыску, бульбу, моркву нарэзаць, нашаткаваць кроп. Жаўткi расцерцi са смятанай, гарчыцай, а бялок пасекчы i дабавiць у асноўную масу, развесцi халодным хлебным квасам. Атрыманай сумессю залiць падрыхтаваную гароднiну.


3. Зборны

Спатрэбiцца: на паўтара лiтра хлебнага квасу — 200 г адварной цяляцiны, 200 г вяндлiны, 5 агуркоў, 2 вараныя яйкi, 3 сталовыя лыжкi смятаны, хрэн, соль, зяленiва.

Дробна нарэзаць мяса, вяндлiну, агуркi i яйкi. Пасечанае зяленiва пасалiць i патаўчы, старанна перамяшаць з хрэнам i невялiкай колькасцю смятаны. Усе iнгрэдыенты змяшаць, залiць квасам. Падаваць са смятанай.


4. На скорую руку

Спатрэбiцца: на паўтара лiтра халоднай вады — лiмон, 3 вараныя яйкi, 2 агуркi, пучок радыскi, на смак — смятана, зяленiва, соль, перац.

Нарэзаць яйкi, агурок, радыску, дадаць пасечанае зяленiва i смятану, усё старанна перамяшаць. Атрыманую сумесь раскласцi па талерках, залiць халоднай вадой з лiмонным сокам.


5. Грыбны

Спатрэбiцца: на паўтара лiтра хлебнага квасу — 300 г марынаваных грыбоў, 200 г варанай ялавiчыны, 6 вараных бульбiн, 1 вараная морква, 2 вараныя яйкi, 2 свежыя агуркi, сталовая лыжка гарчыцы, 2 сталовыя лыжкi смятаны, па пучку кропу, пятрушкi i зялёнай цыбулi.

Грыбы памыць халоднай вадой, даць сцячы вадзе, затым нарэзаць на дробныя кубiкi, дабавiць здробненыя ялавiчыну, агурок, моркву, бульбу. Жаўткi расцерцi з гарчыцай i невялiкай колькасцю смятаны, а бялок пасекчы i ўкiнуць у асноўную масу. Падрыхтаваную сумесь залiць квасам, заправiць жаўткамi з гарчыцай, пасечаным зяленiвам, пасалiць.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.