Вы тут

Не лозунгі, а канкрэтныя справы


Задачы, пастаўленыя V Усебеларускім народным сходам (у эканоміцы гэта найперш тычыцца інвестыцый, стварэння новых рабочых месцаў, павелічэння экспарту) павінны выконвацца на ўзроўні не прыгожых слоў, лозунгаў, а канкрэтных праектаў. І няхай не ўсё атрымліваецца, але крок за крокам мы будзем рухацца наперад. Такую ўпэўненасць выказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір КРАЎЦОЎ.


У папярэдняй пяцігодцы было рэалізавана шмат праграм, дзе галоўным інвестарам з'яўлялася дзяржава. Аднак цяпер рэаліі іншыя і ўпор павінен рабіцца на прыватныя інвестыцыі, замежны капітал. У гэтым кірунку на Гродзеншчыне сёння ў стадыі падрыхтоўкі і выканання каля дзясятка буйных праектаў. У якасці прыкладу Уладзімір Краўцоў прывёў аўтамагістраль М-6, якая звязвае Гродна са сталіцай. Паводле апошняй інфармацыі, з Сусветным банкам — асноўным крэдыторам — узгоднены пытанні па выбары генеральнага падрадчыка і фактычна ўжо даецца старт будаўніцтву трасы, якая будзе адпавядаць самым сучасным патрабаванням. Гэтыя інвестыцыі (разам з кітайскім крэдытам — каля 0,5 мільярда долараў) трэба асвоіць прыкладна за два гады.

— Гэта і занятасць для вялікага сектара эканомікі, і развіццё транзітных магчымасцяў вобласці, лагістыка, экспарт паслуг, — зазначыў Уладзімір Краўцоў.

Яшчэ адзін цікавы, прарыўны праект ажыццяўляецца ў Гродне ў партнёрстве з айчынным інвестарам — Паркам высокіх тэхналогій. У ліпені завяршаюцца будаўнічыя работы і ў філіяле парка распачнецца ўстаноўка спецыяльнага абсталявання.

— Вось поле дзейнасці для таленавітай моладзі, дзе можна задзейнічаць свае веды, ідэі, стварыць прадукты, якія запатрабаваны і ў нас, і на знешніх рынках. Мяркую, што ўжо праз год будуць пазітыўныя вынікі, — лічыць старшыня аблвыканкама.

Яшчэ адна важная інвестыцыйная крыніца — удзел у праектах трансгранічнага супрацоўніцтва разам з нашымі польскімі і літоўскімі суседзямі. Неўзабаве стартуюць новыя праграмы, і да маючых адбыцца конкурсаў на атрыманне фінансавых грантаў у вобласці ўжо падрыхтавалі каля ста праектаў.

На думку Уладзіміра Краўцова, трэба актыўна задзейнічаць свае транзітныя магчымасці, турыстычны патэнцыял. Гэта тычыцца, у прыватнасці, беларуска-польскай прыроднай жамчужыны — Аўгустоўскага канала. Старшыня аблвыканкама паведаміў, што ўжо ў фінальнай стадыі работа па афармленні міжнародных працэдур, каб пагранічным пунктам пропуску «Рудаўка — Лясная» на канале маглі скарыстацца не толькі турысты-воднікі, але і пешаходы, веласіпедысты.

— Наступны крок — зрабіць гэты пункт пропуску бязвізавым. Відавочна, што турыстычныя патокі значна павялічацца. Тым больш што літаральна побач праходзяць два буйныя трансгранічныя веламаршруты. Шмат людзей па іх ездзіць, аднак пакуль міма нас. І мы павінны зрабіць так, каб яны ехалі праз нашу краіну і з задавальненнем трацілі свае грошы, карыстаючыся нашымі паслугамі, — лічыць Уладзімір Краўцоў.

У рэчышча не проста «дзяжурнага» пагаднення на паперы, а канкрэтных спраў паступова пераходзіць і супрацоўніцтва Гродзеншчыны з кітайскай правінцыяй Ганьсу. Кітайцы, напрыклад, купілі гасцініцу «Гродна». Акрамя таго, неўзабаве ў абласным цэнтры адкрыецца цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны. А кітайская будаўнічая інвестыцыйная кампанія выказала намер узвесці у Гродне жылы масіў. Пастаўкі сваіх вырабаў у Кітай распачаў шклозавод «Нёман»...

prakopchіk@zvіazda.by

Фо­та Яра­сла­ва ВА­НЮ­КЕ­ВІ­ЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пераможцы конкурсу «Сям'я года — 2019» пра галоўнае ў сямейным шчасці

Пераможцы конкурсу «Сям'я года — 2019» пра галоўнае ў сямейным шчасці

Алена і Сяргей Нікалаевы, а таксама іх пяцёра дзяцей усё яшчэ пад уплывам сваёй трыумфальнай перамогі.

Эканоміка

Падаткі на зямлю і нерухомасць трэба заплаціць да 15 лістапада

Падаткі на зямлю і нерухомасць трэба заплаціць да 15 лістапада

Тым, хто пратэрмінуе або забудзе ўнесці падатак, пагражаюць штраф, пені і ў выключных выпадках вас могуць не выпусціць з краіны.