Вы тут

Браканьеры вылавілі рэкордную колькасць рыбы — 498 асобін


На возеры Белае ў Бярозаўскім раёне два непрацуючыя жыхары Белаазёрска цягам усёй ночы ўстанаўлівалі і перыядычна выцягвалі з вады сетку. У выніку ім удалося вылавіць у пэўным сэнсе рэкордную колькасць рыбы — 498 асобін. Гэта пры тым, што даўжыня сеткі складала ўсяго сем метраў.


— За адну незаконную рыбалку на адзін пагонны метр незаконнай сеткавай прылады яны здабылі 71 асобіну розных відаў рыбы. Прычым гаворка зусім не пра буйную, наадварот, дробную, чыя агульная вага склала 15 кілаграмаў, — расказалі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. — За такое «дасягненне» браканьерам пагражае крымінальная адказнасць, а таксама пакрыццё нанесенай прыродзе шкоды ў памеры больш за 6,5 тысячы рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

 

Загаловак у газеце: «Рэкорд» на 6,5 тысячы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.