Вы тут

Усім лыжкам лыжкі


Сваімі драўлянымі лыжкамі жыхар гарадскога пасёлка Івянец Афанасій Кондрыкаў заняўся дзесяць гадоў таму. Сёння майстру восемдзесят два! Ні дня ён не праводзіць без справы, майструе граблі, тапарышчы, робіць і бондарскія рэчы — бочкі і драўляныя вёдры. Свой асартымент прадае на мясцовым кірмашы: сёння такія вырабы, акрамя Кондрыкава, ніхто не робіць. Асабліва Афанасій Фядосавіч любіць паваждацца з ліпавымі лыжкамі. Да таго ж, гаспадарлівыя івянчучкі любяць іх — такімі лыжкамі зручна памешваць варэнне, грыбы, чэрпаць мёд.

— Чаму я адрадзіў лыжкарства? — перапытвае івянецкі майстар. — Аднойчы гатаваў сіроп для пчол, а спецыяльнай прылады для памешвання не было. Тады ўспомніў свайго бацьку — ён быў здольны спецыяліст па дрэве. Узяў ліпавую цурку і выразаў вялікую лыжку. Адтуль і пайшло маё захапленне.


Анатоль Кляшчук,

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.