Вы тут

У Мінску правялі майстар-клас па дрэсіроўцы сабак


Майстар-клас па дрэсіроўцы і зносінах з сабакамі ў сталічным квартале Новая Баравая правёў адзін з лепшых кінолагаў свету па версіі Сусветнай паліцэйскай арганізацыі, старшыня Савета Беларускага грамадскага спартыўнага кіналагічнага аб'яднання Яўген Кабцоў.


Поўнага ўзаемаразумення паміж гадаванцам і гаспадаром дамагчыся можна, хоць і не без цяжкасцяў. Для дэманстрацыі выдатнай дрэсуры падчас выгулу Яўген запрасіў сваіх вучняў. Так, метыс па мянушцы Космас дзякуючы сваёй гаспадыні Таццяне нават навучыўся збіраць смецце і выкідваць яго ў кантэйнер!

Між іншым, на майстар-класе абмяркоўвалася і вострае пытанне аб стварэнні спецыяльных скрыняў для сабачых адходаў у парках.

- Сабакі жывуць побач з намі спакон веку, але нават сёння, у развітым грамадстве, далёка не ў кожным раёне ёсць спецыяльныя месцы для выгулу жывёл, - адзначыў Яўген Кобец. - Лічу, калі мы будзем клапаціцца пра гэта, адкрыем клубы, дзе працаваць з гаспадарамі будуць спецыялісты, людзі пачнуць змяняцца. У некаторых гарадах свету на кожным кроку можна знайсці спецыяльныя папяровыя пакеты для уборкі за гадаванцам і кантэйнеры, куды людзі выкідваюць падобныя адходы. Я рады, што наша грамадства нарэшце звярнула на гэта ўвагу.

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.