Вы тут

Дзень тхара зладзяць у Мінску 4 верасня


Грамадскае аб'яднанне аматараў тхароў "Фурытус" запрашае ўсіх на святкаванне першага ў Беларусі Дня тхара, які пройдзе 4 верасня ў сталічным парку Чалюскінцаў.


Фота: petcare.ua

"Там будуць конкурсы для дзяцей, дарослых і нават тхароў. Запрашаем не толькі ўладальнікаў тхароў, але і ўсіх, хто імі цікавіцца", — распавяла Sputnik кіраўнік аб'яднання Анастасія Ступакова.

"Фурытус" налічвае каля 50 удзельнікаў, але ўсё ж у Беларусі больш аматараў тхароў, адзначыла Ступакова. Сама яна — ўладальніца адразу сямі такіх жывёл, але прыйдзе толькі з адным.

"Яшчэ не абрала, з кім менавіта, усё любімчыкі", — прызнала яна.

Утрымліваць тхара у Беларусі — не самае таннае задавальненне. Па словах уладальнікаў жывёл, паслугі ветэрынара для іх даражэйшыя, чым для котак, нямала даводзіцца выдаткоўваць і на харчаванне. Сам тхор каштуе мінімум ад 100 долараў.

Адносна таго, ці будзе бяспечным збіраць вялікую колькасці драпежных звяркоў у адным месцы, супакоіла.

"Яны — вельмі лаяльныя жывёлы, нічога небяспечнага няма. І ходзяць на ланцужку", — сказала Анастасія Ступакова.

sputnik.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.