Вы тут

Адзенне як у беларускіх атлетаў можна будзе заказаць


Такое ж адзенне, як у беларускіх спартсменаў, што адпраўляюцца ў Рыа-дэ-Жанэйра, можа заказаць і набыць любы ахвотны. Алімпійская форма ўключае ў сябе розныя элементы гардэроба, што дае магчымасць камбінавання вырабаў паміж сабой і дазваляе апранацца як у класічным, так і ў паўсядзённым стылі.


Распрацавалі мадэлі маладыя беларускія дызайнеры Іван Айплатаў і Юлія Латушкіна. Калекцыя ўжо ёсць ва ўсіх буйных універмагах. Вялікім попытам у пакупнікоў карыстаюцца трыкатажныя вырабы: майкі, сукенкі, фуфайкі, бомберы. Цэны на гэтыя тавары даступныя: фуфайка, напрыклад, каштуе ад 15 да 30 рублёў, сукенкі — ад 35 да 40 рублёў.

Парадная форма ад Юліі Латушкінай, у якой каманда была на афіцыйнай цырымоніі провадаў і будзе выходзіць на стадыён «Маракана» падчас адкрыцця і закрыцця Алімпіяды, таксама стане даступнай для пакупнікоў, атрымаць яе можна будзе па індывідуальным заказе.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Быць, як алімпіец

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.