Вы тут

Мінадукацыі парэкамендавала тэму для правядзення першых урокаў


«Нам мір завешчана берагчы» — гэту тэму Міністэрства адукацыі парэкамендавала для правядзення першых урокаў, якія пройдуць у Дзень ведаў ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі.


Як падкрэсліваецца ў інструктыўна-метадычным лісце галоўнага адукацыйнага ведамства, урок павінен быць скіраваны на пашырэнне ведаў навучэнцаў аб міры як абсалютнай каштоўнасці, на фарміраванне вобраза міру як ладу жыцця на Зямлі, садзейнічаць выхаванню ў навучэнцаў пачуцця гонару за міралюбівую палітыку нашай дзяржавы: «Надзвычай важна растлумачыць дзецям, што сапраўдны патрыёт не можа хацець, каб яго Радзіма ўдзельнічала ў любых узброеных канфліктах. Ніякія стратэгічныя інтарэсы не могуць апраўдаць гібель і пакуты людзей. Патрыёт можа ўзяць зброю толькі ў адным выпадку: калі на яго Радзіму здзейснены ўзброены напад».

Пры падрыхтоўцы да першага ўрока рэкамендавана выкарыстанне такіх формаў работы, як брэйн-рынг, філасофскі стол, дзелавая гульня, прэзентацыя праектаў і іншыя. Таксама актуальнымі для школьнікаў будуць гутаркі на тэму «Мір і вайна вачыма дзяцей», віктарыны «Ці ведаеш ты герояў Вялікай Айчыннай вайны?», наведванне музеяў і мемарыяльных комплексаў, завочныя падарожжы «Перагортваючы старонкі гісторыі», конкурсы чытальнікаў, малюнкаў і плакатаў.

Мерапрыемствы Дня ведаў павінны стаць новым імпульсам для развіцця валанцёрскага руху навучэнцаў і бацькоўскай грамадскасці, правядзення дабрачынных і працоўных акцый, скіраваных на дапамогу сем'ям, якія пацярпелі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Завяршыць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ведаў, рэкамендуецца на яркай эмацыянальнай ноце — урачыстым ускладаннем вянкоў і кветак да помнікаў, абеліскаў і месцаў пахаванняў загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: «Нам мір завешчана берагчы»...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.