Вы тут

Пенсіянерка падсыпала снатворнае сваім кавалерам, а затым рабавала іх


Пенсіянерка з Польшчы апынулася перад судом за тое, што падсыпала снатворнае ў ежу, а затым рабавала сваіх кавалераў, з якімі знаёмілася праз аб'явы для адзінокіх людзей, паведамляе BBC News. Слуханні па справе 80-гадовай Яніны М. праходзяць у горадзе Бжэска.


Паводле версіі следства, пажылая жанчына здзейсніла як мінімум два такія злачынствы. Апошняя ахвяра бабулькі — 78-гадовы пенсіянер, які пражываў у вёсцы Шчурава. Калі Яніна М. займела давер мужчыны, ён запрасіў яе ў госці. Там яна непрыкметна падмяшала яму ў талерку з ежай таблеткі «Ларазепам» і, дачакаўшыся, калі ён засне, скрала ў яго грошы, пярсцёнкі і мабільны тэлефон. Кошт скрадзенага агулам склаў каля дзвюх тысяч долараў. Калі суд прызнае жанчыну вінаватай, ёй можа пагражаць да 20 гадоў пазбаўлення волі. Раней пенсіянерка была дзевяць разоў судзімая за крадзяжы і махлярства.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Старая за старое

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.