Вы тут

Маленькая мадэль


Чарговы здымачак на конкурс прыйшоў у рэдакцыю па электроннай пошце ад Антона Троцкага. «Нашу маленькую беларусачку завуць Сафійка. Ёй 6 гадоў. Соф'я любіць спяваць, танцаваць, маляваць, а таксама дапамагаць маці па дому. Акрамя таго, яна займаецца харэаграфіяй і наведвае мадэльную студыю». Мы спачатку падумалі, што Антон — тата дзяўчынкі. Але, пасля таго як перапыталі, высветлілася, што брат. «Я мама Соф'і, Святлана Троцкая са Жлобіна. Пішу з пошты сына, які цяпер служыць у арміі. У Соф'і з Антонам розніца 15 гадоў. Дзеці абажаюць адно аднаго, і дачушка вельмі чакае, калі брацік вернецца дамоў».


Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем і вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дачушак і сыночкаў, унучкаў і ўнучачак, а мо нават і праўнукаў (з невялічкім, 4-5 сказаў, аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж было зразумела, што гэта беларусік. Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з беларусікаў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз.

А 4 верасня на Дні беларускага пісьменства ў Рагачове на звяздоўскім стэндзе ва ўсіх будзе ўнікальная магчымасць скінуць фотаздымкі ў «рэдакцыйны партфель» адразу ж з флэшкі ці з мабільнага тэлефона

Фота Таццяны ВІРЭЙСКАЙ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.