Вы тут

Прэзідэнт Зімбабвэ загадаў арыштаваць спартсменаў, што выступалі ў Рыа


Прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ аддаў загад аб арышце ўсіх членаў алімпійскай зборнай краіны, як толькі іх самалёт прызямліўся ў аэрапорце Харарэ.


На Гульнях-2016 у Рыа выступаў 31 зімбабвійскі спартсмен, але ім не ўдалося заваяваць ніводнага медаля. Самае высокае месца, якое ўдалося заняць атлетам з гэтай краіны, — восьмае.

«Мы выдаткавалі грошы краіны на гэтых пацукоў, якіх называюць спартсменамі, — прыводзіць Buzznigeria словы Мугабэ. — Калі вы не гатовыя ахвяраваць сабой дзеля хоць бы «медных» ці «латуневых» медалёў (маюцца на ўвазе 4-е і 5-е месцы), як нашы суседзі з Батсваны, значыць, вы проста спусцілі нашы грошы. Калі б нам былі патрэбныя людзі толькі для таго, каб злятаць у Бразілію, праспяваць наш гімн і пранесці наш сцяг, то мы б паслалі каго-небудзь з выдатных дзяўчын і юнакоў з Універсітэта Зімбабвэ».

pressball.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.