Вы тут

Брытанка стала самай маладой уладальніцай барады


Жыхарка брытанскага горада Слау ўстанавіла сусветны рэкорд, стаўшы самай маладой уладальніцай... барады, паведамляецца на сайце Guіnness World Records.


24-гадовая Харнаам Каур працуе мадэллю. Адзначаецца, што даўжыня расліннасці на яе твары складае больш за 15 сантыметраў. Паводле слоў дзяўчыны, у падлеткавым узросце яна пакутавала ад здзекаў у сувязі са сваёй хваробай і стала гадаваць бараду, каб справіцца з комплексамі, якія з'явіліся. У сакавіку 2016 года Каур стала першай жанчынай з барадой, якая прайшла па подыуме ў рамках Тыдня моды ў Лондане. Манекеншчыца таксама апублікавала здымак, на якім пазіруе разам з узнагародай. У подпісы да кадра яна выказала надзею, што яе прыклад акажа пазітыўны ўплыў і натхніць іншых людзей.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Рэкорд з барадой

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.