Вы тут

На незаконны промысел браканьеры выйшлі з незарэгістраванай стрэльбай


Сапраўдны браканьерскі дэтэктыў разблыталі супрацоўнікі Мсціслаўскай міжрайінспекцыі. Напачатку яны затрымалі ўдзельнікаў нелегальнага палявання каля вёскі Кароўчына Дрыбінскага раёна. Два мясцовыя жыхары і жыхар вёскі Жэвань ужо разбіралі падстрэленую самку лася, калі іх акружылі дзяржінспектары. Два парушальнікі збеглі, але трэці расказаў пра ўсё.


Высветлілася, што на незаконны промысел браканьеры выйшлі з незарэгістраванай стрэльбай. Яе пасля знайшлі ў вёсцы Кароўчына пад кучай металалому. На падворку жыхара Жэвані дзяржінспектары знайшлі яшчэ адну нелегальную стрэльбу, два чэрапы казуль з рагамі і... дзікую качку з чырванакніжным барсуком. Апошнія ўтрымліваліся ў няволі. Зламыснікам пагражае крымінальная адказнасць з пакрыццём нанесенай прыродзе шкоды ў памеры 6,3 тысячы дэнамінаваных рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Нелегальная зброя і барсук на падворку

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.