Вы тут

Украдзеныя тэлефоны падарыў родзічам


У сталіцы праваахоўнікі затрымалі жыхара гарпасёлка Плешчаніцы, які за ноч украў два мабільныя тэлефоны.


Паводле інфармацыі Савецкага РУУС Мінска, малады чалавек, добра «заліўшы за каўнер» дома, вырашыў працягнуць «культурны адпачынак» у адным са сталічных клубаў. Праўда, нейкім адмысловым чынам. Напачатку ён забраў пакінуты на барнай стойцы адзін мабільнік, а затым украў другі ў сваёй новай знаёмай. З дзяўчынай ён сустрэўся каля ўваходу ў клуб і прапанаваў пракаціцца па начным горадзе.

Пасля непрацяглых стасункаў тая выйшла з машыны і толькі праз нейкі час выявіла, што забылася ў аўто сумачку. Апошняя патрапіла на вочы і кіроўцу. Вывучыўшы яе змесціва, той забраў мабільны тэлефон, а сумачку выкінуў. Адзін апарат зладзюжка падарыў дачцэ, а другі — стрыечнаму брату. Маладому чалавеку пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да трох гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.