Вы тут

Сакрэты, пра якія не раскажа ніводны цырульнік


Выйшла з цырульні — прыгажуня, капа бліскучых валасоў на галаве струменіцца па плячах, валасок да валаска. Паўтарыла тое ж самае дома — і суцэльнае расчараванне. А ўсё таму, што цырульнікі ведаюць некалькі сакрэтаў, пра якія не любяць распаўсюджвацца.


Уся ўвага кончыкам. Толькі тым, у каго сапраўды сухая скура галавы, патрабуецца дадатковае ўвільгатненне кандыцыянерам па ўсёй даўжыні валасоў, у тым ліку і каранёў. Звычайна ж скура штодня вылучае дастатковую колькасць тлушчу, таму калі галава не мыецца кожны дзень, то кандыцыянер, нанесены на карані, толькі ўцяжарыць валасы і зробіць іх візуальна бруднымі. Таму цырульнікі раяць наносіць кандыцыянер максімум на 2/3 даўжыні валасоў.

Лакіруем невідзімкі. Каб невідзімкі не спаўзалі, трэба запомніць адну хітрасць. Перш чым іх закалоць, пакладзіце заколкі на ручнік ці папяровыя сурвэткі і пырсніце на іх трохі лаку для валасоў. Дайце падсохнуць хвіліну-дзве.

Пераходзім на шоўк. Усе даўно ведаюць пра тое, што калі валасы выцерці кавалкам шаўковай тканіны, то яны набудуць неверагодны бляск. Але мала хто ведае, што і спаць лепш на шаўковай або атласнай падушцы. Бавоўна ўбірае ў сябе вільгаць з валасоў, і з-за гэтага з'яўляецца раніцай прычоска вядомая як «выбух на макароннай фабрыцы».

Масіруем галаву. Штодзённы масаж галавы падчас душу можа здацца пустым марнаваннем часу, але ён сапраўды стымулюе рост валасоў і ўзмацняе карані.

Грэбень. Большасць людзей на працягу многіх гадоў робяць адну і тую ж памылку — расчэсваюць вільготныя валасы масажнай шчоткай. Гэтага нельга рабіць ні ў якім разе. Замест яе лепш узяць грэбень з рэдкімі зубамі, валасы пацерпяць нашмат менш.

Не тым бокам. Усё жыццё ўсе пагалоўна заколваюць невідзімкі хвалістым бокам уверх. На самай жа справе ўсё павінна быць наадварот. Хвалісты бок якраз і быў прыдуманы для таго, каб лягчэй было збіраць валасы, а вось прамы — для таго каб іх утрымліваць.

Хаваем карані. Калі валасы фарбаваліся даўно, даводзіцца хаваць карані, якія адраслі. Для гэтага спатрэбяцца сухі шампунь (усё роўна, што галава чыстая) і грэбень, з дапамогай якіх робім зігзагападобны прабор.

Непаслухмяныя валасы. Заўсёды ёсць дзве-тры валасінкі, якія зусім не жадаюць слухацца і класціся ў адведзенае для іх месца. Не трэба паліваць усю галаву лакам. Спатрэбіцца звычайная зубная шчотка, на якую пырскаецца лак. А потым акуратна ўсё ўкладваецца на месца.

Пышны хвост. Як ні сумна, але часам на галаве «ўсяго тры валасіны», з якіх атрымліваецца не конскі хвост, а хіба што мышыны хвосцік. Ёсць сакрэт, які дапаможа візуальна зрабіць хвост пышным і прыгожым. Пасля таго як завязаны звычайны хвост, трэба падзяліць яго на верхнюю і ніжнюю частку і закалоць у сярэдзіне маленькі крабік.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.