Вы тут

Стартаваў Рэспубліканскі прафсаюзны форум «Студэнцкая восень»


У фестывалі, які праходзіць з 15 па 17 лістапада, удзельнічаюць прадстаўнікі 39 ВНУ — больш за тысячу студэнтаў. Падчас форуму яны змогуць абмеркаваць пытанні прафесійнай падрыхтоўкі, узаемадзеяння навучальных устаноў з вытворчасцю, пазнаёміцца са сваімі будучымі рабочымі месцамі. Удзельнікам раскажуць таксама пра парадак размеркавання і замацавання маладых спецыялістаў на першым месцы, гарантыі, якія ім прадастаўляюцца па калектыўных дагаворах, пра ролю прафсаюзных арганізацый на прадпрыемствах і ва ўніверсітэтах.


Адкрыўся форум студэнцкім самітам «Вектар росту», у якім прынялі ўдзел старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда і міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў. Мерапрыемства праходзіла ў фармаце адкрыта дыялогу.

— Такая камунікатыўная пляцоўка патрэбна, каб мы маглі пачуць прапановы ад моладзі, даведацца пра яе погляды, адказаць на пытанні, якія яе хвалююць, — кажа старшыня ФПБ Міхаіл ОРДА. — Самае галоўнае, каб у гэтай рабоце былі сумесныя дзеянні. Федэрацыя зацікаўлена, каб прафсаюзныя камітэты ў навучальных установах адпавядалі запытам, якія ёсць у студэнцкім асяродку.

Учора ўзнагародзілі 31 лаўрэата стыпендыямі ФПБ. Старшыня Маладзёжнага савета Федэрацыі Арцём ІГНАЦЕНКА адзначыў, што гэта стыпендыя ўручаецца ўпершыню. Каб яе атрымаць, студэнт павінен актыўна ўдзельнічаць у жыцці прафсаюза, навуковай дзейнасці, спорце і мець высокі сярэдні бал — не ніжэйшы за 8. Стыпендыя будзе выплачвацца на працягу дзесяці месяцаў. Для лаўрэатаў з ліку навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі гэта дзве базавыя велічыні штомесяц, для студэнтаў ВНУ — чатыры.

Сёння адкрыецца спецыяльны праект «Універсітэцкая серада», у рамках якога абітурыенты пазнаёмяцца з магчымасцямі ўніверсітэтаў. А заўтра ўдзельнікі форуму наведаюць буйныя прамысловыя прадпрыемствы краіны — «Атлант», «Белкамунмаш», Мінскі камвольны камбінат, фабрыкі «Элема», «Мілавіца».

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіzda.by

Загаловак у газеце: Экскурсіі на завод і стыпендыі найлепшым

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.