Вы тут

Хлопцы ў сталіцы абменьвалі экзатычную валюту


Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі Партызанскага РУУС сталіцы затрымалі чацвярых мінчан, якія ажыццяўлялі незаконны абмен валюты.


— Хлопцаў затрымалі падчас рэйдаў. Паміж сабой яны не былі знаёмыя, але спосаб заробку «вынайшлі» аднолькавы: абмен замежнай валюты незаконным шляхам, — расказала прэс-афіцэр Партызанскага РУУС г. Мінска Наталля Ганусевіч. — Кліентаў шукалі каля абменных пунктаў. Двое затрыманых з'яўляюцца калекцыянерамі грашовых купюр, яшчэ двое прывезлі іх з месцаў адпачынку. Ва ўсіх выпадках прадметам прапановы выступала экзатычная валюта: баты з Княства Тайланд, дырхемы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, флорыны Арубы, кубінскія песа, індыйскія рупіі, эскуда Каба-Вердэ, фунты стэрлінгаў Каралеўскага банка Шатландыі. У адносінах да затрыманых складзены адміністрацыйныя пратаколы. Хлопцам пагражае штраф у памеры да ста базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: «Эскуда, рупіі, песа, дырхемы...»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.