Вы тут

У Бельгіі будуць усталёўваць антыалкагольныя замкі на аўтамабілі


Урад Бельгіі распрацоўвае законапраект, у рамках якога раней затрыманыя ў п'яным выглядзе кіроўцы, а таксама парушальнікі ПДР пад уплывам алкаголю павінны будуць прайсці спецыяльны алкатэст, па выніках якога старт аўтамабіля альбо дазваляецца, альбо блакіруецца (alcolock), паведамляе Gazeta.ru.


У цяперашні час дадзеная мера ў краіне выкарыстоўваецца, але вельмі рэдка. Міністр транспарту Бельгіі Франсуа Бело плануе абавязаць суды ўсталёўваць «антыалкагольныя замкі» на аўтамабілі, у кіроўцаў якіх утрыманне алкаголю ў крыві складае 1,2 праміле. Паводле папярэдніх дадзеных, новая сістэма пачне дзейнічаць з лета 2017 года і будзе альтэрнатывай канфіскацыі вадзіцельскага пасведчання.

Іван Купарвас

Загаловак у газеце: Выпіў — не паедзеш!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.