Гіганцкая секвоя з тунэлем у ствале, якая расла ў амерыканскім штаце Каліфорнія, звалілася падчас моцнай буры і паводкі, паведамляе NPR.
Загінулая секвоя лічылася адной з галоўных славутасцяў парку вялікіх дрэў Калаверас і была вядомая пад назвай «Хаціна першапраходца». Паводле ацэнкі спецыялістаў, узрост знакамітага дрэва складаў не менш за тысячу гадоў. Каля зямлі дыяметр яго ствала дасягаў 10 метраў. У 1880 годзе ў ствале секвоі прарабілі тунэль, праз які маглі праязджаць конныя падводы, а затым і аўтамабілі. У апошнія гады ўваходзіць у яго дазвалялася толькі пешым турыстам.
Фатаграфіі, апублікаваныя ў Facebook, сведчаць аб тым, што тысячагадовае дрэва расшчапілася ўнізе і ўпала. «Хаціна першапраходца» была апошняй каліфарнійскай секвояй з тунэлем у ствале. Іншае такое ж вядомае дрэва, якое знаходзілася ў Іасеміцкім нацыянальным парку, загінула падчас буры ў 1969 годзе.
Іван Купарвас
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?