Вы тут

Генетычна мадыфікаваных камароў выпусцяць на волю


Бразільскія навукоўцы збіраюцца штотыдзень выпускаць у прыроднае асяроддзе некалькі мільёнаў генетычна мадыфікаваных камароў. Такім спосабам даследчыкі маюць намер цалкам вынішчыць крывасмактальных насякомых, якія з'яўляюцца пераносчыкамі сур'ёзных захворванняў, паведамляе выданне Рhуs.оrg.


Выведзеныя камары будуць размнажацца сярод дзікіх відаў, напрыклад камара жоўталіхаманкавага (Аеdеs аеgурtі). Апошні з'яўляецца прычынай эпідэмій ліхаманкі Зіка, дэнге, жоўтай ліхаманкі і чыкунгунні. Мутацыі ў нашчадкаў ГМ-камароў прыводзяць да хуткай смерці насякомых. Паводле слоў прадстаўнікоў брытанскай фірмы Охіtес, іх фабрыка ў горадзе Пірасікаба, размешчаным на паўночны захад ад Сан-Паўлу, можа вырабляць да 60 мільёнаў маскітаў-мутантаў штотыдзень. Вынікі пяці палявых выпрабаванняў, якія былі праведзены з 2011 па 2014 год у Панаме, астравах Кайман, а таксама на паўночным усходзе бразільскага штата Баія, паказалі, што колькасць дзікіх камароў знізілася на 90%. ГМ-насякомыя не атрымалі ўхвалы Нацыянальнага агенцтва назірання за здароўем Бразіліі, аднак у Охіtес чакаюць, што гэта здарыцца ўжо ў бягучым годзе. Мэр Пірасікаба ўжо заключыў з фірмай чатырохгадовы кантракт на суму 1,1 мільёна долараў.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.