Вы тут

Адзіны вучэбна-навукова-вытворчы кластар ствараюць тры ВНУ


Адзіны рэспубліканскі вучэбна-навукова-вытворчы кластар ствараюць Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання і Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт.


Яго мэта — фарміраванне інавацыйных падыходаў да тэхналагічнай адукацыі і падрыхтоўкі інжынерных кадраў. Прадугледжваецца самы шырокі спектр супрацоўніцтва трох ВНУ ў рамках рэалізацыі акадэмічнай мабільнасці студэнтаў на аснове інтэграцыі рэсурсаў устаноў адукацыі, правядзенне сумесных мерапрыемстваў па абмене вопытам і вынікамі работ у інавацыйнай, навукова-тэхнічнай і адукацыйнай сферах дзейнасці. З'явіцца магчымасць выкарыстоўваць матэрыяльна-тэхнічныя і інфармацыйна-адукацыйныя рэсурсы кластара для далейшага нарошчвання інавацыйных тэхналогій і рэсурсаў у рамках адукацыйнага працэсу, а таксама рэалізоўваць міжнародныя навукова-даследчыя праекты і гранты, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. Акрамя таго, будуць ажыццяўляцца сумесныя фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ў інавацыйнай, навукова-тэхнічнай і адукацыйнай сферах, уключаючы патэнтавую дзейнасць і трансфер тэхналогій.

Таксама запланавана рэалізацыя сумесных адукацыйных праграм падрыхтоўкі кадраў найвышэйшай кваліфікацыі і дадатковай адукацыі дарослых, сімпозіумаў, семінараў, канферэнцый, круглых сталоў, курсаў павышэння кваліфікацыі і прафесійнай перападрыхтоўкі, майстар-класаў і прафесійнай стажыроўкі. Пры гэтым усе ўдзельнікі кластара захоўваюць сваю юрыдычную самастойнасць.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: «Мазгавы цэнтр» тэхналагічнай вытворчасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.