Вы тут

Бацькоўскім камітэтам забаранілі збіраць грошы ў школах


На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале была апублікавана пастанова Міністэрства адукацыі №126, у якой тлумачыцца новы парадак прыцягнення сродкаў.


У Міністэрстве адукацыі пракаментавалі гэты дакумент: «Бацькоўскім камітэтам ніколі і не дазвалялася збіраць грошы з бацькоў. З гэтай нагоды заўсёды паступала шмат пытанняў і скаргаў. Цяпер усе сродкі на патрэбы школы будуць збіраць папячыцельскія саветы. Бацькі не павінны аддаваць наяўныя грошы ў рукі прадстаўнікоў папячыцельскага савета. Усе сродкі павінны пералічвацца на разліковы рахунак школы або гімназіі».

У дакуменце дакладна вызначана, што садзейнічанне ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі з'яўляецца адной з задач папячыцельскага савета ўстановы адукацыі. Пры гэтым члены бацькоўскага камітэта ўстановы адукацыі, кіраўнікі ўстановы адукацыі ўзгадняюць напрамак, памеры і парадак выкарыстання сродкаў папячыцельскага савета. Змены ўступаюць у сілу з 20 студзеня 2017 года.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Бацькоўскае «спонсарства» — толькі безнаяўнымі грашыма

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.