Вы тут

Амерыканец аддаў на дабрачыннасць кашулю з грашыма


Жыхар амерыканскага штата Каліфорнія аддаў сваю кашулю на дабрачыннасць, забыўшыся, што раней схаваў туды грошы, піша Mashable.


65-гадовы Боб Хофман на працягу шасці гадоў адкладваў грошы на сумесную паездку ў Італію з 68-гадовай жонкай Ліндай. Ён планаваў назапасіць 10 тысяч долараў, але даведаўшыся пра патрэбу сваякоў у грашах, зняў суму з рахунку. Праз некалькі дзён ён павінен быў аддаць грошы і вырашыў схаваць іх у старую кашулю. Аднак, калі Лінда папрасіла мужа адабраць непатрэбныя рэчы для дабрачыннасці, Боб забыўся пра заначку, перадаўшы жонцы кашулю з грашыма. Усвядоміўшы тое, што здарылася, праз два дні, амерыканец мусіў адправіцца ў краму некамерцыйнай арганізацыі, якая дапамагае бяздомным людзям, каб вярнуць ахвяраванне. У выніку вопратку ўдалося знайсці і вярнуць. У падзяку супругі замовілі супрацоўнікам крамы піцу.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Паездка ў Італію адбудзецца

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.