Вы тут

Раім схадзіць


«Менск на старых фотаздымках», вечарына «Вобраз мілы, поўны чараў», выставы «Райскі сад Імпрэсіянізму» і «Агонь чалавечага сэрца» – афіша «Звязды» з 27 лютага па 5 сакавіка.


Лекцыя «Менск на старых фотаздымках (2)»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3)

Калі: 1 сакавіка, 19:00

Колькі каштуе: 3 р., 2 р. і 1,50 р. – ільготны білет

Чарговая лекцыя гісторыка і экскурсавода Паўла Дзюсекава – «Менск на старых фотаздымках. Частка 2» – пакажа горад дарэвалюцыйных часоў.

Лекцыя пройдзе ў межах адукацыйнай праграмы ў дыскусійным клубе BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.


Вечарына «Вобраз мілы, поўны чараў»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Дзяржаўны літаратурны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Калі: 2 сакавіка, 18:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

2 сакавіка Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае напярэдадні Міжнароднага жаночага дня на літаратурна-музычную вечарыну «Вобраз мілы, поўны чараў…». 

Гэтым разам у дом знакамітага класіка завітаюць жанчыны – гераіні аўтарскай праграмы Валянціны Стэльмах «Галерэя» на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё – мастачка, кандыдат біялагічных навук Святлана Мацвіенка, чэмпіёнка свету па вышэйшым пілатажы, адзіная жанчына ў свеце, якая тройчы пацвердзіла званне абсалютнай чэмпіёнкі на еўрапейскіх спаборніцтвах Валянціна Яікава, вучоны сакратар Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі, кандыдат біялагічных навук Людміла Ганчарова, мастацкі кіраўнік народнага ансамбля «Радзімічы» Франчэска Ліпская, экскурсавод Валянціна Кароткіна. Усе яны раскажуць пра найважнейшыя ў сваім жыцці справы, пра цяжкасці, якія давялося пераадольваць, пра тое галоўнае, што дапамагае жыць і перамагаць.   


Цыкл майстар-класаў, прысвечаны 130-годдзю са дня нараджэння Марка Шагала

Фота: web-paint.ru

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20)

Калі: 4 сакавіка, 18:00

Колькі каштуе: 55 р.

У гэты дзень, 4 сакавіка, удзельнікаў чакае займальная экскурсія па музеі, майстар-клас па стварэнні карціны, весёлая тэматычная фотасесія і пазнавальная віктарына, прысвечаная Марку Шагалу. А таксама вас чакаюць прыемныя бонусы ад Арт-кафэ «Культурнае жыццё»: смачная кава падчас кава-паўзы і розыгрыш кактэйлю «Бэла».

На майстар-класе кожнаму ўдзельніку будзе прадстаўлена ўнікальная магчымасць стварыць карціну па матывах твораў вядомага мастака Марка Шагала. Карціна, напісаная падчас майстар-класа, можа стаць выдатным падарункам, а таксама пакласці пачатак стварэнню калекцыі.


Выстава «Райскі сад Імпрэсіянізму»

Фота: zmatik.livejournal.com

Дзе: ТЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: па 9 красавіка, 10:00-22:00

Колькі каштуе: буднія дні: 7 р. – поўны, 4 р. – ільготны; выхадныя дні: 8 р. – поўны, 5 р. – ільготны

25 лютага адкрылася выстава «Райскі сад Імпрэсіянізму», на якой прадстаўлены дакладныя поўнапамерныя копіі палотнаў мастакоў імпрэсіянізму і постімпрэсіянізму.

Для таго каб лепш адчуць настрой і своеасаблівае ўспрыманне свету мастакамі прадстаўленых карцін, арганізатары выставы размясцілі палотны ў «райскім садзе» – сярод музыкі, жывых кветак і трапічных птушак.

Калекцыя з 27 карцін, якія прадстаўлены на гэтай выставе, пісалася беларускімі і балгарскімі мастакамі. Іх з'яўленню папярэднічала велізарная праца. Толькі для атрымання ўсіх неабходных дазволаў і матэрыялаў для рэпрадукцыі палотнаў Рэнуара, Ван Гога, Манэ, Гагена, Дэга спатрэбілася больш за два гады.


Выстава «Агонь чалавечага сэрца»

Фота: socnews.by

Дзе: ТЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: па 25 сакавіка, 10:00-22:00

Колькі каштуе: бясплатна

З 25 лютага па 25 сакавіка ў Мінску праходзіць фотавыстава «Агонь чалавечага сэрца». Яе героямі стануць сапраўдныя мужчыны, здольныя запаліць сэрца сваім прыкладам і натхніць тых, хто ідзе следам за імі.

У экспазіцыі прымуць удзел работы, створаныя фотамастаком Юліяй Мацкевіч. Прадстаўленыя на выставе фота будуць суправаджацца ўнікальнымі тэкстамі: вытрымкамі і цытатамі з гутарак з героямі, дзякуючы якім кожная гісторыя расчыніцца перад наведвальнікамі ва ўсёй паўнаце. Аўтарам гэтых інтэрв'ю з'яўляецца журналіст, галоўны рэдактар часопісаў «Малышок» і «Вясельны сезон» Наталля Мікулік.


Праект «Сустрэча з майстрам»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Калі: па 31 снежня, сер.-нядз.: 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

17 лютага ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылося адкрыццё выставачна-інтэрактыўнага праекта «Сустрэча з майстрам» і мерапрыемства «Вечар успамінаў», якія прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Андрэевіча Савіцкага.

На выстаўцы прадстаўлены ўнікальныя жывапісныя і графічныя работы, кніжная ілюстрацыя, фотаматэрыялы, дакументы і асабістыя рэчы славутага мастака з фондавых калекцый Музея гісторыі горада Мінска. Многія з прадстаўленых работ экспануюцца ўпершыню і яшчэ шырэй раскрываюць шматгранны геній Міхаіла Савіцкага.


Выстава архідэй

Фота: orhidey.com

Дзе: Музей прыроды і экалогіі Беларусі (вул. К. Маркса, 12)

Калі: па 10 сакавіка, 11:00-19:00

Колькі каштуе: 1,50 р.

На выставе прадстаўлены дзесяткі кветак з усіх кантынентаў планеты, акрамя Антарктыды. Несумненна, больш за ўсё ўвагу прыцягваюць выхадцы з трапічных лясоў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, Паўднёва-ўсходняй Азіі, Афрыкі, поўначы Аўстраліі.

У музеі падчас выставы можна будзе набыць любыя архідэі для хатняй калекцыі або ў падарунак.


Выстава «Што ў жаночай галаве?»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (пр-т Незалежнасці, 47)

Калі: па 11 сакавіка

Колькі каштуе: удакладняць у касе

У межах праекта «Што ў жаночай галаве?» адбудзецца выстава міні-тэкстылю «Сэрцайка мае», прысвячаная Дню закаханых. У ёй сэрца разглядаецца – як сімвал жыцця, пачуццяў, думак і мрояў. «Якое яно, маё сэрцайка? Чым хвалюецца? Чым клапоціцца? Чым супакоіцца?»

Асноўная ідэя ўсяго праэкту – паказаць жаночы свет вачыма жанчын з дапамогай лямцу – выразнага сродка сучаснага тэкстылю. Праект таксама садзейнічае ўзмацненню міжнарожных культурных сувязяў, падтрымлівае і развівае нацыянальныя традыцыі валяння.


Выстава «Птушкі зімой»

Фота: ogorod.mirtesen.ru

Дзе: Музей прыроды і экалогіі (вул. Казінца, 117)

Калі: па 12 сакавіка, 10:00-18:00

Колькі каштуе: 1,50 р.

Наведвальнікі выставы змогуць пазнаёміцца з прадстаўнікамі птушынай фауны. Калі з крумкачамі, вераб'ямі і гракамі мы сутыкаемся практычна на кожным кроку, то вось дубаноса з першага погляду пазнае не кожны. Усяго на выставе прадстаўлена больш за 30 відаў птушак.

Выстава будзе цікавая як дзецям, так і дарослым. Юныя наведвальнікі выставы змогуць прыняць удзел у конкурсе дзіцячага малюнка.


Лекторый «ХХ стагоддзе. Рэвалюцыі ў думках і мастацтве»

Фота: thewhitelake.ru

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20)

Калі: па 31 мая (кожную сераду), 19:00

Колькі каштуе: 5 р., 2,50 р. – школьнікі, студэнты; можна набыць абанемент

ХХ стагоддзе аказалася насычаным падзеямі. Грамадскія сутыкненні, рэвалюцыі, супярэчнасці і навацыйныя ідэі – для Заходняй Еўропы гэты час стаў эпохай глабалізацыі і капіталізацыі, для рэспублік Савецкага Саюза – у першую чаргу гісторыяй камуністычных ідэалаў, спароджанага ім сацыяльнага эксперыменту і эпахальнага краху.

У фокусе ўвагі Нацыянальнага мастацкага музея традыцыйна апынуцца мастацтвазнаўчая і культуралагічная праблематыкі.

Цыкл уяўляе сабой 18 аўтарскіх лекцый, падрыхтаваных супрацоўнікамі музея, а таксама запрошанымі даследнікамі.

Азнаёміцца з поўным спісам лекцый можна на сайце музея.


Выстава эксперыментаў «Музей навукі»

Фота: forbes.kz

Дзе: Дом-музей I з'езда РСДРП (пр-т Незалежнасці, 31а)

Калі: па 31 сакавіка, 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Любы эксперыментатар у «Музеі навукі», дзіця або дарослы, можа самастойна правесці свой уласны эксперымент, які апісвае той ці іншы закон фізікі або з'яву прыроды. За час, праведзены ў музеі, вы не зможаце вывучыць усю фізіку, але цікавасць да дакладных навук, цяга да ведаў абавязкова з'явіцца.

На выставе знаходзяцца экспанаты, з якімі можна і трэба ўзаемадзейнічаць, даследаваць, разгадваць галаваломкі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.