Вы тут

Майстар-клас: навагодні вянок сваімі рукамі


Напярэдадні зімовых свят карэспандэнты "Звязды" разам з чараўніцай Карынай рабілі навагодні вянок з штучных матэрыялаў. Рукадзельнікі кажуць, што менавіта такі вянок  праслужыць не адзін год і захаваецца ў выдатным стане. Да таго ж яго заўсёды з лёгкасцю можна дапаўняць у залежнасці ад вашаго настрою або інтэр'ера. За справу!


Для вырабу вянка нам спатрэбіцца:

  • загатоўка для вянка;
  • гірлянда з штучнай хвоі;
  • лапкі штучнай хвоі;
  • абцугі/пласкагубцы
  • нажніцы
  • клеявы пісталет.

У якасці ўпрыгажэнняў мы выкарыстоўвалі:

  • высушаную бавоўну і пшаніцу;
  • атласную стужку;
  • цацкі-шарыкі;
  • шышкі.

Адзначым, што ўпрыгожваць вянок можна ўсім, на што хопіць фантазіі! Галоўнае, каб гэтае штосьці "пасябравала" з клеем. Усе матэрыялы, якіх не аказалася дома, можна набыць у крамах рукадзелля.

На выраб навагодняга вянка ў Карыны пайшла гадзіна. Майце на ўвазе, што навічкам у гэтай справе можа спатрэбіцца больш часу, але вынік і сам працэс творчасці гэтага вартыя! Паверце! Вянок уласнымі рукамі - гэта не толькі прыгожа і душэўна, але і выгадна. Галоўнае - майстраваць з добрым настроем і ўсмешкай! З надыходзячымі святамі, любыя чытачы!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.