Вы тут

Дэпутаты сустрэліся са школьнікамі-алімпіяднікамі


38 навучэнцаў са сталічнага Фрунзенскага раёна, якія прадставяць свае школы і гімназіі на Рэспубліканскай алімпіядзе, наведалі Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Гэта не першая сустрэча вучняў з парламентарыямі — такія мерапрыемствы ўжо сталі традыцыйнымі.


Сустрэцца з адоранымі школьнікамі прапанавала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ганна СТАРАВОЙТАВА, якая сама доўгі час выкладала матэматыку ў школе. «Галоўнае для гэтых дзяцей — падтрымка. Калі іх заўважаюць, калі ім кажуць, што яны абавязкова дасягнуць высокіх вынікаў, то так і здараецца, — падкрэслівае Ганна Старавойтава. — У мінулым годзе мы сустракаліся ў Парку высокіх тэхналогій, у пазамінулым — былі ў музеі Акадэміі навук. І тады дзеці проста засыпалі экскурсавода пытаннямі — настолькі ім было цікава». Таксама вучні пабывалі ў Нацыянальным мастацкім музеі і Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

— Я жыву ў Мінску, але ніколі не была ў Палаце прадстаўнікоў. Дзякуючы Ганне Віктараўне Старавойтавай мы адкрываем для сябе новыя месцы, — падзялілася ўражаннямі вучаніца 11 класа гімназіі №31 Валерыя ЛАБАДАВА.

Другі год запар гімназістка займае прызавыя месцы на Рэспубліканскай алімпіядзе па рускай мове. «У гэтым годзе ў мяне ёсць магчымасць атрымаць дыплом на рэспубліканскім узроўні, што дасць 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні ці магчымасць паступлення на філалагічны факультэт БДУ без экзаменаў», — гаворыць Валерыя.

Вучань 11 класа гімназіі №33 Уладзіслаў ЧЫСЦЯКОЎ у мінулым годзе атрымаў дыплом другой ступені на Рэспубліканскай алімпіядзе па гісторыі. На яго думку, вывучаць гісторыю і іншыя навукі проста неабходна. «Я перажываю, што ўзровень ведаў у людзей, асабліва ў гістарычнай вобласці, вельмі нізкі, — адзначае гімназіст. — Таму мне хацелася б стаць не толькі навукоўцам-гісторыкам, але і папулярызатарам навукі». Па словах Уладзіслава, нядаўна ён і яго сябры правялі сацыяльны эксперымент у метро: пыталіся ў людзей элементарныя даты з гісторыі Беларусі. «І ніхто нічога не ведаў. Раней людзі гадамі збіралі інфармацыю з архіваў, а сёння ўсё даступна. Можна вучыцца, не выходзячы з пакоя, але ніхто гэтага не хоча», — са шкадаваннем прызнае Улад.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.