Вы тут

«Звязда» адпраўляецца на Міншчыну


Вясна шпарка крочыць па Беларусі, і звяздоўцы таксама выправіліся на заўсёдны шпацыр, каб пабачыцца са сваімі падпісчыкамі. Падчас такіх паездак мы з задавальненнем сустракаемся з людзьмі, для якіх «Звязда» — больш чым проста адна з газет. Па сутнасці, гэта насамрэч стыль жыцця і погляд на рэчаіснасць. І вельмі прыемна сустрэцца з аднадумцамі, каб пачуць ад іх аб'ектыўную ацэнку нашай работы, даведацца пра мясцовыя навіны, адшукаць цікавыя тэмы і апантаных людзей.


Таму заўтра мы праводзім шэраг сустрэч у цэнтральным рэгіёне краіны — на Міншчыне. 17 сакавіка з 11 да 14 гадзін Дні падпісчыка газеты «Звязда» адбудуцца на Дзяржынскім, Барысаўскім, Бярэзінскім, Пухавіцкім раённых вузлах паштовай сувязі (РВПС). У гэты ж дзень з 13 да 16 гадзін мы чакаем вас на Крупскім РВПС. Падчас гэтых сустрэч у вас ёсць цудоўная магчымасць аформіць падпіску на любімую газету і адразу перадаць, што называецца, з рук у рукі купон для ўдзелу ў рэкламнай гульні, каб пасля выйграць прас альбо пыласос. Завітайце — варта пабачыцца!

Загаловак у газеце: Сустрэнемся на Міншчыне!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.