Вы тут

Газету чытаю дзеля мовы!


Так тлумачыць сваю прыхільнасць да «Звязды» мазыранка Алена Міцура, што працуе барменам.


— У жыцці звычайна размаўляю па-руску, але не хачу забываць пра свае карані. Таму рэгулярна чытаю «Звязду». Ды беларускамоўнасць — гэта не адзінае, што мне даспадобы ў газеце. Падабаецца манера падачы інфармацыі: стрыманая і ўзважаная. Уражвае і разнастайнасць тэм: ад палітыкі і эканомікі да культуры. Аднак прызнаюся, што найбольш ахвотна чытаю артыкулы пра сямейнае жыццё, здароўе, маладзёжную культуру. Хацелася б таксама бачыць больш матэрыялаў, прысвечаных дому і быту. Бо гэта заўсёды актуальна, асабліва для мяне, замужняй дзяўчыны, якой даводзіцца займацца гаспадаркай. Мяне таксама цікавіць тэма асабістых фінансаў: наша сям'я даволі маладая, і нам з мужам даводзіцца вырашаць праблему рацыянальнага размеркавання грошай.

На жаль, на чытанне газеты ў мяне застаецца няшмат часу: я працую ў сферы абслугоўвання, і знайсці вольную хвілінку цяжкавата. Свежыя артыкулы праглядаю ў інтэрнэце, пакуль еду на работу. Але сёлета хачу падпісацца на папяровую «Звязду», і тое ж самае раю ўсім іншым!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.