Вы тут

Nebulae Come Sweet: Не чакалі, што на наш канцэрт прыйдзе шмат людзей


Канцэптуальны беларускі рок-гурт Nebulae Come Sweet учора прэзентаваў у Мінску свой дэбютны альбом. Прыхільнікі калектыву чакалі гэтай падзеі вельмі даўно. І пасля таго, як адчулі на сабе пышнасць гэтага вечара, яго пранізлівую атмасферу, якая прабівала да дрыжыкаў, доўга не адпускалі музыкаў са сцэны. 


Вакаліст-бубнач Ігар Кавалёў, аўтар канцэпцыі гурта, які таксама скрупулёзна прадумвае да дробязяў ўсё, што звязана з групай, быў проста ашаломлены рэакцыяй залы і колькасцю прысутных. Ведаючы, наколькі "магічны" кожны іх выступ, а таксама зважаючы на тое, з якой энергіяй канцэртнае агенцтва "Wake Up" рэкламавала гэтую прэзентацыю, запоўненасць залы не была чымсьці дзіўным. Але ашаламляла ўсведамленнем таго, што ўсе гэтыя людзі прыйшлі на канцэрт лакальнай групы, паколькі такое - рэдкасць. 


Само мерапрыемства можна даволі выразна падзяліць на дзве часткі: гурт на разагрэве і віноўнікі ўрачыстасці. Нягледзячы на тое, што стылі абедзвюх каманд падобныя, Challenger Deep, якія выступалі першымі, былі хутчэй клубком энергіі (што дапамагло сапраўды "разагрэць" тых, хто сабраўся), у той час як Nebulae Come Sweet натхнялі на філасофскія роздумы. 

Музыкі выйшлі ў сваім фірмовым дэманічным грыме. Склад, сабраны для прэзентацыі дыска, таксама ўразіў: акрамя трох асноўных музыкаў гурта, на сцэне была струнная тройка (дзяўчыны з віяланчэллю, альтам і скрыпкай), саксафаніст, перкусіяніст і бэк-вакалістка. Да таго ж экстрэмальныя вакальныя партыі перыядычна выконваў блізкі сябар музыкаў, вакаліст Challenger Deep. 

У якасці фону ішлі нейкія кадры, візуалізацыі, кінафільмы - змацаваныя нейкай канцэпцыяй (бо без канцэпцыі і фокусу на дэталі NCS не робяць нічога: лідар каманды, бубнач-вакаліст Ігар пераплятае ў найтонкія карункі ўсе, што тычыцца творчасці, няхай гэта будзе лірыка, сцэнічныя ўборы, фотасэт, расстаноўка музыкаў на сцэне), унікаць у якую не было ні сіл, ні магчымасці.

Нездарма гледачы адгукнуліся на выступ доўгім шквалам апладысментаў. Праробленая Nebulae Come Sweet праца, як над канцэртам, так і над самім музычным палатном дэбютнага дыска, заслугоўвае гэтага, і нават большага. Брава! 

Ілья Катусаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.