Вы тут

Мінчанін украў з кватэры больш за 3 тысячы долараў


У сталіцы затрымалі раней судзімага 22-гадовага мінчаніна, які, вырабіўшы дублікат ключоў, пранік у кватэру па вуліцы Кальварыйскай, дзе ўкраў грашовыя сродкі ў суме 3,1 тысячы долараў.


 

У міліцыю звярнулася жанчына з заявай аб крадзяжы валюты. Яны — 9 тысяч долараў — ляжалі ў сумачцы ў шафе аднаго з пакояў. Заяўніца літаральна гадзіну адсутнічала дома, а калі вярнулася, заўважыла, што ўваходныя дзверы зачынены на адзін абарот ключа. Жанчына добра памятала, што зачыняла замок на тры абароты, паведамілі ў Цэнтральным РУУС. Гэта падалося гаспадыні падазроным, яна вырашыла праверыць грошы і выявіла недахоп.

Міліцыя ўстанавіла, што іх украў 22-гадовы сужыцель пляменніцы ўладальніцы жылля. Малады чалавек ведаў пра грошы. Ён узяў ключы сына гаспадыні і зрабіў дублікат. У падазраванага канфіскавалі грошы, з якіх ён 400 долараў паспеў патраціць. Раней хлопец быў судзімы за аналагічнае злачынства.

Загаловак у газеце: Украў з кватэры больш за 3 тысячы долараў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.