Вы тут

Курапаты павінны стаць сімвалам смутку для будучых пакаленняў


Курапаты павінны стаць агульнанацыянальным помнікам, сімвалам мужнасці і патрыятызму для будучых пакаленняў. Такое меркаванне выказаў старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры Міхаіл Жукевіч.


На яго думку, месца, дзе загінулі людзі, нельга рабіць пляцоўкай для палітычных гульняў. "Там павінен стаяць знак, які б увекавечыў памяць людзей, якія там загінулі. Гэтую прапанову падтрымалі і прафсаюзы", - адзначыў суразмоўца.

Міхаіл Жукевіч назваў ініцыятыву Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, абвясціўшай аб правядзенне 25 сакавіка працоўнай акцыі ў Курапатах, значным мерапрыемствам. Ён заклікаў далучыцца да яе ўсіх неабыякавых грамадзян розных палітычных і рэлігійных поглядаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.