Вы тут

Студэнтка правяла пяць дзён у пустыні з-за памылкі ў Google Maps


Студэнтка з Тэхаса Эмбер Катана Ванхек расказала, як з-за памылкі ў картах Google 119 гадзін не магла знайсці выхад з пустыні. Тое, што адбылося дзяўчына апісала ў Facebook.


Амерыканка на аўтамабілі ехала па картах Google ад паўднёвага краю Вялікага Каньёна ў бок вадаспадаў Хавасу. Сэрвіс параіў ёй звярнуць з шашы на грунтавую дарогу і ехаць каля 64 кіламетраў да наступнай шашы. На шляху да пункта прызначэння праграма рэкамендавала павярнуць на дарогу, якой не было відаць. Аднак дзяўчына працягнула рухацца па маршруце, які паказваўся на Google Maps. Яна ўперлася ў агароджу і не знайшла дарогі, да якой яе вёў сэрвіс. Тым часам на дварэ пачало цямнець, а GPS-сігнал знік. Ванхек у паніцы пачала шукаць сігнал, выехала на дарогу, але ўбачыла, што скончыўся бензін.

Застаўшыся ў пустыні, яна выклала камянямі словы SOS і HELP памерам у дзевяць метраў. Дзяўчына таксама паспрабавала прыцягнуць увагу з дапамогай вогнішча, аднак яно занадта хутка згарала. Калі план не спрацаваў, Эмбер адправілася шукаць месца, дзе лавіла б сотавая сувязь. Яна прайшла пешшу больш за 17 кіламетраў і толькі потым змагла патэлефанаваць у экстранныя службы. У выніку яе падабралі ратавальнікі на верталёце. У бальніцы ў Ванхек дыягнаставалі моцнае абязводжванне і сонечныя апёкі.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пяць дзён у пустыні з-за памылкі ў картах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.