Вы тут

БЕЗ ДАПАМОГІ ПЭНДЗЛЯ


Можа працаваць мастак Андрэй Сакалоў

Малады беларускі мастак, сябра Беларускага саюза дызайнераў Андрэй Сакалоў упершыню прадставіў свае творчыя кампазіцыі шырокаму колу аматараў мастацтва на выстаўцы «Soma», што дэманструецца ў арт-гасцёўні «Высокае места». Тут будзе цікава тым, хто здолее зразумець нязвыклае, абсалютна новае адлюстраванне пейзажу. Мастак не баіцца запрасіць гледача ў свой унутраны свет. Яму вельмі падабаецца гульня на кантрастах і эмоцыях, якая адбываецца не толькі паміж ім і яго творамі, але і паміж гледачом і кампазіцыямі!

Адукацыю аўтар атрымаў у Беларусі, аднак па творчы досвед паехаў у Маскву, дзе атрымалася пашырыць кругагляд. Ды вынік пераезду ў іншую краіну стаўся нечаканым: аўтар зразумеў, што працаваць хоча на радзіме.

— Вельмі люблю Беларусь, — прызнаецца мастак. — Менавіта тут мне хочацца ствараць. У Маскве атрымалася арганізаваць выстаўку, але пазіцыянаваў сябе як беларускі мастак. У сваёй краіне я змог атрымаць адукацыю, зразумеў, што такое мастацтва.

Разам з абстрактнымі пейзажамі на выстаўцы прадстаўлены мастацкія калажы аўтара, якія адметныя па задуме, арыгінальныя па кампазіцыйных рашэннях і цікавыя тэхнікай. Скрозь цёмныя плямы колеру, дакладную графіку ліній і мудрагелістыя ўзоры заўважаюцца новыя гарызонты бачання Андрэем Сакаловым навакольнай рэчаіснасці мінулага і будучыні.

— У творчасці я імкнуся перапрацаваць досвед мастакоў, творы якіх мяне натхняюць. Магу ўзяць за аснову фактуру, якая зафіксавана на палатне пэўных знакамітых аўтараў, і трансфармаваць яе, — рапавядае Андрэй Сакалоў. — Калаж для мяне — прадмет мастацтва, аналітычны працэс. Я заўсёды доўга разважаю над работай, магу некалькі тыдняў не дакранацца да палатна, думаць, як лепш адлюстраваць тое, што адчуваю. Атрымліваецца, што на тэхнічную частку працы ідзе значна менш часу. У галаве абавязкова павінен быць вобраз. Толькі тады разумееш, як спалучаць фактуры і колер.

Асаблівасць мастацкай тэхнікі Андрэя Сакалова ў тым, што падчас працы мастак не выкарыстоўвае пэндзлі. Усё стварае рукамі. Калі першапачаткова аўтар працаваў над калажамі, зразумеў: без лішніх прадметаў — больш зручна. Потым так атрымалася і з жывапісам.

Вікторыя АСКЕРА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.